Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!
РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.
Па завяршэнні работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязная інструкцыя - тут.
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
1-шы мультыплекс - тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3». 2-гi мультыплекс – адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам». 3-цi мультыплекс - 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам». Графік правядзення работ у перыяд з 04.10.2021 па 10.10.2021 У дадзены перыяд работы будуць праводзіцца 5 і 6 кастрычніка 2021 года. 05.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га мультыплекса неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Крэва Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў Смаргонскім і Астравецкім раёнах, а таксама на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 59 канала на 39. Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса, а таксама закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», усё застаецца без змяненняў - 25 і 23 каналы адпаведна. 06.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га мультыплекса неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Стрэльчыкi Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 59 канала на 39. Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса, а таксама закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», усё застаецца без змяненняў - 25 і 23 каналы адпаведна. 06.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га мультыплекса неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Валожын Валожынскага р-на Мінскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах, а таксама на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў Іўеўскім раёне. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 58 канала на 21. Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса, а таксама закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», усё застаецца без змяненняў - 25 і 23 каналы адпаведна.
|
||||||
№ п.п. |
Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі (РТПС) |
Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы |
Мультыплекс |
Існуючы частотны канал (частата) |
Новы частотны канал (частата) |
Дата пераходу на новы частотны канал, дзень тыдня |
Гродзенская вобласць |
||||||
кастрычнік 2021 |
||||||
1 |
Смаргонскі р-н, РТПС Крэва |
Смаргонскі Астравецкі |
1-шы мультыплекс |
59 (778 МГц) |
39 (618 МГц) |
05.10.2021 |
2 |
Ашмянскі р-н, РТПС Стрэльчыкi |
Ашмянскі Астравецкі |
1-шы мультыплекс |
59 (778 МГц) |
39 (618 МГц) |
06.10.2021 |
3 |
Валожынскі р-н, РТПС Валожын |
Іўеўскі |
1-шы мультыплекс |
58 (770 МГц) |
21 (474 МГц) |
06.10.2021 |
Мінская вобласць |
||||||
кастрычнiк 2021 |
||||||
1 |
Смаргонскі р-н, РТПС Крэва |
Валожынскі Маладзечанскі |
1-шы мультыплекс |
59 (778 МГц) |
39 (618 МГц) |
05.10.2021 |
2 |
Валожынскі р-н, РТПС Валожын |
Валожынскі Маладзечанскі |
1-шы мультыплекс |
58 (770 МГц) |
21 (474 МГц) |
06.10.2021 |