Як аплаціць паслугі сувязі дыстанцыйна | ZALA

Як аплаціць паслугі сувязі дыстанцыйна

13.08.2021
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты! «Белтэлекам» звяртае вашу ўвагу, што аплаціць паслугі кампаніі можна не выходзячы з дому.

 

Мабільны дадатак «Мой Белтэлекам» і кабінет карыстальніка дазваляюць аплаціць паслугі пры дапамозе банкаўскіх карт, а таксама сэрвісу «Абяцаны плацёж». Сэрвіс «Абяцаны плацёж» дае магчымасць папоўніць баланс на суму да 15 рублёў. Пацвердзіць плацёж рэальнай аплатай неабходна на працягу   5 сутак.

 

Яшчэ адзін спосаб дыстанцыйна папоўніць баланс - перайсці ў раздзел «Аплата» на сайце https://www.beltelecom.by/. Звяртаем увагу, што для здзяйснення плацяжу спатрэбяцца рэквізіты банкаўскай карты, а таксама дадзеныя з дагавора на паслугу, якую вы збіраецеся аплаціць.

 

Сэрвісы «Белтэлекама» можна аплаціць таксама праз мабільны і інтэрнэт-банкінг у раздзеле «Сістэма «Разлік» (АРІП)».

 

*Да аплаты на сайце, у мабільным дадатку і кабінеце карыстальніка прымаюцца карты плацежных сістэм Visa International, MasterCard і Белкарт усіх класаў і банкаў. Мы рэкамендуем загадзя звярнуцца ў свой банк, каб пераканацца ў тым, што ваша карта можа быць выкарыстана для плацяжоў у сетцы Інтэрнэт.