У верасні 2012 года інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае ў тэставым рэжыме тэлеканал АМЕДЫА - тэлеканал любімых тэлесерыялаў.
У эфіры АМЕДЫА вы ўбачыце самыя папулярныя расійскія серыялы апошніх дзесяці гадоў,а таксама прэмьеры новых хітоў дваццаць чатыры гадзіны ў суткі. Драматычныя і камедыйныя серыялы, дакументальныя фільмы, толькі добрыя гісторыі для ўсей сям'і, натхненыя самім жыццем.
Тэлеканал створан на базе буйнейшага вырабніка кінапрадукцыі і разлічаны на сямейную і жаночую аўдыторыю.
Сюрпрыз чакае і дзіцячую аўдыторыю інтэрактыўнага тэлебачання - у эфіры ZALA таксама ў тэставым рэжыме пачынаецца трансляцыя дзіцячага тэлеканала КАРУСЕЛЬ.
Тэлеканал з'яўляецца яркім калейдаскопам з лепшых адукацыйных і забаўляльных шоу, любімых фільмаў і мультфільмаў, вяселых віктарын і гульневых праектаў. Праграма тэлеперадач КАРУСЕЛІ насычана як айчыннымі, так і замежнымі мультфільмамі і дзіцячым кіно, а пазнавальныя перадачы і віктарыны дапамогуць юнаму тэлегледачу лепш вучыцца ў школе.
Акрамя таго, канал быў створаны на базе буйнейшых вырабнікоў дзіцячых тэлевізійных перадач, пры супрацоўніцве вядучых псіхолагаў, педагогаў, аўтараў інавацыйных адукацыйных праграм..
Тэлеаналы пачынаюць сваю работу замест каналаў «24 Тэхна» і «Da Vinci Learning». Вяшчанне абодвух тэлеканалаў адбываецца ў тэставым рэжыме і даступна абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.