Аплаціць паслугі ZALA можна з дапамогай карт экспрэс-аплаты | ZALA

Аплаціць паслугі ZALA можна з дапамогай карт экспрэс-аплаты

04.08.2011
Версия для печати

З 3 жніўня аплаціць паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA можна з дапамогай карт экспрэс-аплаты byfly/ZALA, выкарыстоўваючы інфармацыйны партал ZALA. У раздзеле “Плацяжы” для абанентаў рэалізаваны модуль каб папоўніць свой асабісты рахунак на паслугі тэлебачання ці інтэрнета.

 

Карты экспрэс-аплаты выдаюцца трох наміналаў: 5 000, 10 000, 35 000. Для папаўнення рахунка выкарыстоўваюцца пін-код і код актывацыі, нанесеныя на картку і схаваныя пад ахоўным пластом.

 

 

 

 

Каб ажыццявіць плацёж, неабходна зайсці ў падзел “Плацяжы” інфармацыйнага партала ZALA, абраць рубрыку “Плацяжы па картам экспрэс-аплаты” і дзейнічаць па інструкцыі папаўнення асабістага рахунку.

 

Акрамя таго, папоўніць рахунак byflyі ZALA можна пры дапамозе карт экспрэс-аплаты праз асабісты кабінет выкарыстальніка і, абраў уціліту “Плацёж па карце”, аналагічна зрабіць папаўненне асабістага рахунку.

 

Калі плацёж па карце экспрэс-аплаты не быў залічаны на ваш асабісты рахунак, альбо існуюць праблемы з аўтарызацыяй карткі, неабходна звярнуцца ў бліжэйшы адзел продажаў “Белтэлекам” і прад’явіць не дзеючую картку экспрэс-аплаты.

 

Таксама захоўвайце картку экспрэс-аплаты ды касавы чэк, пакуль не пераканаецеся, што грашовыя сродкі паступілі на ваш асабісты рахунак.